Яўген Сакута (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала».
Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», у пачатку 2015 года далучыўся да Акадэміі АБФФ. Па заканчэнні навучання ў ліпені 2017 года вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь», дзе правёў 6 матчаў у Першай лізе. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў смаргонскі клуб.
У 2019—2020 гадах гуляў за дубль «Нёмана», у ліпені 2020 года быў арандаваны пінскай «Хваляй», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У сакавіку 2021 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады і на правах арэнды далучыўся да бабруйскай «Белшыны». У бабруйскай камандзе пераважна выхадзіў на замену, дапамог «Белшыне» па выніках сезона 2021 вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Нёман» і са студзеня 2022 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з гродзенскай камандай. 16 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Іслаччу» (1:1). У далейшым працягваў часам выхадзіць на замену.
У сакавіку 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Нёманам» і неўзабаве стаў іграком дзяржынскага «Арсенала». Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубам.
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2016 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2017 года — у элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 (2) дубль Нёман 12 2 2018 (1) дубль Нёман 13 1 2018 (2) Д2 Смаргонь 6 0 2019 дубль Нёман 27 8 2020 (1) дубль Нёман 16 4 2020 (2) Д2 Хваля 11 1 2021 Д2 Белшына 28 0 2022 Д1 Нёман 12 0 2023 Д2 Арсенал 31 2
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск