Ілья Чарняк (нар. , Яроміна, Гомельскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік брэсцкага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец гомельскай СДЮШАР-8, у 2019 годзе выступаў за дубль «Гомеля», дзе хутка замацаваўся ў складзе. Таксама некаторы час гуляў у міні-футбол за БЧ, дзе стаў наймаладзейшым іграком і аўтарам гола ў гісторыі клуба. У 2020 годзе перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе таксама гуляў за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.
У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў заграбскае «Дынама II». У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр» і стаў рыхтавацца да сезона з асноўнай камандай салігорцаў. 16 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы першы тайм у матчы супраць барысаўскага БАТЭ (0:1). У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе каманды.
У лютым 2023 года пакінуў «Шахцёр» і хутка стаў іграком грозненскага «Ахмата». Па заканчэнні сезона ў чэрвені 2023 года пакінуў грозненскі клуб. У ліпені 2023 года далучыўся да казахстанскага «Каспія», які пакінуў у лістападзе 2023 года пасля таго, як клуб страціў месца ў Прэм’ер-лізе.
У студзені 2024 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У ліпені 2024 года разарваў кантракт са сталічным клубам і перайшоў у «Дынама» з Брэста.
Міжнародная кар’ера 21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Расіі (1:6) і быў заменены ў другім тайме.
26 сакавіка 2024 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Мальты (0:0).
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2019 дубль Гомель 12 2 2020 дубль Шахцёр 28 13 2020/21 (2) Д2 Дынама II 1 0 2021/22 (1) Д2 Дынама II 9 0 2022 Д1 Шахцёр 26 7 2022/23 (2) Д1 Ахмат 2 0 2023 (2) Д1 Каспій 8 1 2024 (1) Д1 Дынама Мінск 4 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ў міні-футбол Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама II Заграб Катэгорыя:Ігракі ФК Ахмат Грозны Катэгорыя:Ігракі ФК Каспій Актау Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:МФК БЧ