Sunday Times (з ) — нядзельная шырокафарматная газета, выходзіць у Вялікабрытаніі. Выдаецца Times Newspapers Ltd, даччынай кампаніяй News International, якой, у сваю чаргу, валодае News Corporation. Times Newspapers таксама валодае The Times, аднак абедзве гэтыя газеты былі заснаваны незалежна адзін ад аднаго і сталі належаць аднаму ўладальніку толькі ў 1966 годзе. News International Руперта Мёрдока набыла абедзве газеты ў 1981 годзе. Кожны год у красавіку, пачынаючы з 1989 года, у якасці дадатку да газеты публікуецца «спіс багатых» () — спіс 1000 самых багатых людзей або сем’яў, якія пражываюць у Злучаным Каралеўстве, па аналогіі з амерыканскім спісам Форбс 400.
У той час як The Times мае значна меншы тыраж, чым The Daily Telegraph, самая шматтыражная ў Злучаным Каралеўстве сур’ёзная штодзённая газета, «Сандзі таймс» займае дамінуючую пазіцыю на рынку якасных нядзельных выданняў; тыраж у 1,3 млн асобнікаў роўны тыражу The Sunday Telegraph, The Observer і The Independent on Sunday, разам узятых.
Катэгорыя:Газеты Вялікабрытаніі