Карэн Эн Карпентэр (; 2 сакавіка 1950 — 4 лютага 1983) — амерыканская спявачка і барабаншчыца. З 1969 года да сваёй смерці была ўдзельніцай гурта «The Carpenters», заснаванага ёю разам з братам Рычардам.
З 1970 па 1984 год 17 сінглаў гурта патрапілі ў амерыканскі хіт-парад Top 20 Hits. «Carpenters» маюць 10 «залатых» сінглаў, дзевяць «залатых» альбомаў, шэсць «мультыплацінавых» альбомаў. Яны тройчы станавіліся ўладальнікамі прэміі Грэмі. На сённяшні дзень прададзена звыш 100 млн запісаў гурта.
З 1967 года Карэн пачала сядзець на дыетах і да 1975 года моцна схуднела.Randy L. Schmidt, Dionne Warwick Little Girl Blue: The Life of Karen Carpenter 4 лютага 1983 года Карэн зрабілася дрэнна з сэрцам у доме бацькоў. Яе даставілі ў бальніцу, дзе яна памерла праз 20 хвілін. Прычынай смерці была названая сардэчная недастатковасць, выкліканая анарэксіяй.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Карен Карпентер на сайце kinokoisk.ru