Ні́на Ро́та (, сапраўднае імя Джавані Рота Рынальдзі, ; , — , ) — італьянскі кампазітар, лаўрэат прэміі «Оскар», «Залаты глобус» і «Грэмі». Шырока вядомы, як аўтар музыкі да фільмаў Федэрыка Феліні і Лукіна Вісконці, а таксама да фільма «Хросны бацька» Фрэнсіса Форда Копалы.
Біяграфія У 1929 скончыў кансерваторыю «Санта-Чэчылія» ў Рыме, адначасова браў урокі кампазіцыі ў А. Казелы. У 1931-32 вучыўся кампазіцыі (у Р. Скалера) і дырыжыраванню (у Ф. Рэйнера) у Інстытуце музыкі Кёрціс у Філадэльфіі. З 1939 прафесар, у 1950-77 дырэктар кансерваторыі ў г. Бары; сярод вучняў — Р. Муці. Аўтар шматлікіх твораў у розных жанрах — 12 опер (у т. л. «Неапаль, горад мільянераў», паводле Э. дэ Філіпа; Спалета, 1976), 5 балетаў (у т. л. «Уяўны Мальер» — для М. Бежара; Парыж, 1976), духоўнай араторыі «Жыціе дзевы Марыі», 3 мес, 3 сімфоній. Найбольш вядомы як аўтар кінамузыкі (звыш 150 фільмаў). Саўндтрэкі Н. Рота — неад’емная частка кінематаграфічнай канцэпцыі Ф. Феліні (усе яго фільмы да 1979). Працаваў таксама з Ф. Дзэфірэлі («Утаймаванне свавольнай», «Рамэа і Джульета»), Ф. Копалам («Хросны бацька»).
Прэмія «Оскар» (за лепшы арыгінальны саўндтрэк, 1975).
Выбраная фільмаграфія 1960 — «Салодкае жыццё» 1972 — «Хросны бацька» 1974 — «Хросны бацька 2»
Крыніцы
Спасылкі Ніна Рота на сайце «Internet Movie Database»
Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Італіі Катэгорыя:Кінакампазітары Італіі Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Давід дзі Данатэла» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую музыку да фільма»