Павел Мікалаевіч Белавус (нар. ) — адзін з заснавальнікаў і былы дырэктар «Арт Сядзібы», стваральнік і кіраўнік крамы SYMBAL.BY, менеджар гурта Amaroka і спевака Vinsent, кіраўнік кампаніі «Годна», культурніцкі менеджар і журналіст. Удзельнік асноўнага складу Каардынацыйнай рады, палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
Біяграфія Павал Белавус нарадзіўся ў Лідзе, вучыўся ў школе № 14. Вышэйшую адукацыю атрымаў на геаграфічным факультэце ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «турыстычны менеджмент», дзе быў удзельнікам моладзевай арганізацыі «Дзедзіч», а таксама адным з рэдактараў аднайменнага моладзевага выдання: «Хоць і вучыўся на геафаку, хацеў стаць журналістам. Я паступаў туды, бо добра ведаў беларускую мову, матэматыку, і мне патрэбны быў трэці прадмет. І я такі: „О, геаграфія! Паеду паступаць на геафак“. Але з другога курсу я пачаў пісаць, больш працаваў у журналісцкай сфэры. Дзякуючы геафаку, што я вучыўся ў Брэсце, я пазнаёміўся з „Дзедзічам“, які зацягнуў мяне ў актывізм»https://www.svaboda.org/a/31564607.html. Пасля заканчэння ўніверсітэту працаваў па размеркаванні ў турфірме, служыў у беларускім войску пад Барысавам у 2011—2011 гадах, дзе ў яго з’явілася ідэя культурніцкай пляцоўкі, будучай «Арт Сядзібы»https://www.svaboda.org/a/24628185.html.
Са снежня 2011 года пачаў працу як дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «Амарока», стаўся адным з заснавальнікаў творчай пляцоўкі «Арт Сядзіба». У якасці чальца і дырэктара «Арт Сядзібы» быў суарганізатарам шэрагу культурніцкіх і асветніцкіх мерапрыемстваў: «Дня вышыванкі» (праходзіў двойчы, у кастрычніку і снежні 2014) і «Мова-фэста» (люты 2020), беларускамоўнага квізу «Варта», раздачы 5 тысячы метраў стужкі з беларускім арнаментамhttps://www.svaboda.org/a/31652787.html, штогадовых святкаванняў з нагоды адкрыцця «Арт Сядзібы»https://belsat.eu/in-focus/art-syadzibe-7/, свята Дня Волі ў Гродна ў 2019 годе, якое наведалі каля пяці тысячаў чалавекhttps://belsat.eu/in-focus/svyata-dnya-voli-u-goradni-navedali-pyats-tysyachau-chalavek/https://www.svaboda.org/a/29836892.html. У «Арт Сядзібе» ладзіліся курсы беларускай мовы, якія вялі мовазнаўцы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі, заняткі па аратарскім майстэрстве, якія рабілі чальцы Задзіночання беларускіх студэнтаў, курсы відэамантажу, творчыя вечарыны і імпрэзыhttps://www.svaboda.org/a/26673536.html. Працавала свая тэатральная студыя, пэўны час у памяшканнях «Арт Сядзібы» свае рэпетыцыі і паказы ладзіў «Свабодны тэатр»https://www.svaboda.org/a/art-siadzibie-5-hadou/28174231.html.
З 2012 па 2014 таксама працаваў журналістам, пісаў матэрыялы для Радыё Свабода. Сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў.
У 2014 Павел Белавус заснаваў краму Symbal.by па продажы нацыянальнай сімволікі, сувеніраў і адзення з выявамі гістарычных і нацыянальных сімвалаў: бел-чырвона-белых сцягаў, гербаў «Пагоня», цішотак з нацыянальным арнаментам, кубкаў, значкоў і іншай аналагічнай прадукцыі. Акрамя камерцыйнай дзейнасці, Symbal.by стаў заснавальнікам і ўдзельнікам шэрагу культурных праектаў: «Дзень вышыванкі»https://www.svaboda.org/a/30126753.html, «Стужка з арнаментам», «Фэст роднай мовы»https://belsat.eu/news/mova-fest/, «Symbal.by-фэст», суарганізатарам святкавання «100-годдзя БНР». За 6 гадоў асартымент тавараў крамы павялічыўся з дзясяткаў да тысячаў пазіцыйhttps://www.svaboda.org/a/30124935.html. Крама супрацоўнічала з федэрацыяй футболу Беларусі, «Арт Сядзіба» і Symbal.by былі партнёрамі федэрацыі футболу ў распрацоўцы і прэзентацыі новай формы нацыянальнай зборнай, якую паказалі ў верасні 2018 годаhttps://www.svaboda.org/a/29704023.html. Вясной 2020 Symbal.by арганізаваў дабрачынную акцыю для дзяржаўных шпіталяў і паліклінік: у медычныя ўстановы было перададзена 50 тысяч масакhttps://belsat.eu/news/pakupniki-kramy-symbal-by-amapu-yak-karonavirusa-spachatku-bayalisya-a-potym-zvyklisya/.
21 мая 2014 быў вядоўцам канцэрту «Свабодны фэст» у мінскім клубе RE:PUBLIC, прымеркаванага да 60-годдзя Радыё Свабодаhttps://www.svaboda.org/a/25394043.html.
22 жніўня 2015 года сустракаў Міколу Статкевіча з турмы, адкуль той выйшаў пасля больш як чатырох гадоў зняволення. «Гэты дзень — мой дзень народзінаў. Мы адзначалі на „Арт Сядзібе“, і тут нехта забягае і крычыць: „Статкевіча вызвалілі! Едзем сустракаць“. І чалавек дзесяць паехалі. Прыяжджаем на вакзал: „Трэба яго падняць на рукі! Падымем, сябры!“. Гэта была вельмі эмацыйная падзея, але тут спрацаваў і святочны дзень, і выпіты алкаголь, і тое, што нас было шмат»https://www.svaboda.org/a/27203377.html.
У лістападзе 2015 Белавус як менеджар спевака Vinsent зладзіў канцэрты-прэзентацыі з нагоды вяртання Vinsent’а ў Беларусьhttps://web.archive.org/web/20170128044236/http://tuzin.fm/zhamerun/2603/vinsent-halounaje---vieryc-u-svaje-sily-audyjo-videa.html.
У лютым 2016 Павел Белавус зладзіў збор сродак у падтрымку Вадзіма Жаромскага, Максіма Пякарскага і Вячаслава Касінерава, якія атрымалі немалыя штрафы за графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе». Збор у выніку атрымалася закрыць цягам некалькіх дзёнhttps://www.svaboda.org/a/27530261.html.
У 2018 годзе Павел Белавус быў адным з ініцыятараў грамадскай кампаніі за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, разам з тагачасным кіраўніком кампаніі «Гавары праўду» Таццянай Караткевіч хадзіў на сустрэчу да міністра культуры Беларусі Барыса Святлова, дзе ўздымалася пытанне пра афіцыйны статус сцягаhttps://www.svaboda.org/a/28724464.html.
У 2018 годзе разам з блогерамі і актывістамі Антонам Матолькам і Эдуардам Пальчысам арганізаваў святочны канцэрт да стагоддзя абвяшчэння БНР каля Нацыянальны акадэмічнага Вялікага тэатру оперы і балета. Для правядзення канцэрта арганізатары сабралі больш за 36 тысяч рублёў на платформе talaka.org, праект падтрымала больш за 1100 чалавек, што было рэкордам для Беларусі сярод краўдпраектаў па ўдзельніках, а агулам па ўсёй краіне і на ўсе мерапрыемствы было сабрана каля 60 тысячы рублёў. Паводле колькасці ўдзельнікаў гэта быў найбольш масавы Дзень Волі ў ХХІ стагоддзіhttps://web.archive.org/web/20210325063936/https://news.tut.by/economics/586449.html.
У чэрвені 2018 года з ініцыятывы Паўла Белавуса была распачата акцыя «Брукаванка памяці» ў мінскім урочышчы Курапатыhttps://www.svaboda.org/a/29268724.html.
Раніцай 4 красавіка 2019 у Курапатах былі знесены каля 70 крыжоў, прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант патлумачыла гэта распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі. У адказ на гэта грамадзянская супольнасць увечары 4 красавіка зладзіла супольную малітву, удзел у якой таксама прымаў Павел Белавусhttps://svaboda.org/a/29861906.html.
22 лістапада 2019 Белавус прысутнічаў на цырымоніі развітання і перапахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага і яшчэ 19 паўстанцаў, арганізаванай уладамі Літвыhttps://www.svaboda.org/a/30287197.html.
У 2020 годзе Белавус стварыў грамадскую кампанію «Годна», якая прасоўвае і вывучае сучасную нацыянальную ідэю Беларусі. У ёй каманды маладых людзей ствараюць культурныя і гістарычныя праектыhttps://www.sn-plus.com/2020/07/23/godny-belarus-pavel-belavus/. У межах «Годна» Белавус разам з Антонам Матолькам і Эдуардам Пальчысам займаўся арганізацыяй святкавання Дня волі 25 сакавіка ў 2020, якое з прычыны забеспячэння бяспекі людзей было перанесена ў анлайн-фармат, адбыўся святочны стрымhttps://www.svaboda.org/a/30499019.html.
У ліпені 2020 былі прадстаўлены вынікі даследавання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў» ад кампаніі SATIO, дзе «Годна» разам з «Будзьма беларусамі» выступілі ініцыятарамі і фундатарамі праектаhttps://www.svaboda.org/a/30700154.html.
У жніўні 2020 Павел Белавус увайшоў у асноўны склад Каардынацыйнай радыhttps://www.svaboda.org/a/30788497.html.
У жніўні 2021, на гадавіну падзеяў жніўня 2020 года ў Беларусі, Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на песню «Палон», у здымках прыняў удзел, у тым ліку, і Павел Белавусhttps://reform.by/248325-ljavon-volski-prjezjentava-klip-na-gadavinu-padzeja-u-zhni-ni-2020-godu.
Жонка — Кацярына, у сям’і двое маленькіх дзяцей, Сафія і Мірон, з імёнамі дзяцей Павел зрабіў сабе татуіроўкі на руках.
Палітычны пераслед Павел Белавус шматразова сутыкаўся з перашкодамі і ціскам выканаўчых ўлад на свае ініцыатывы.
28 верасня 2012 не адбылося адкрыццё новага памяшкання «Арт Сядзібы» (дзе Белавус на той момант быў дырэктарам), прымеркаваная да гэтага творчая сустрэча з Лявонам Вольскім была перанесена ў сядзібу БНФ. Адкрыццё не адбылося праз тое, што супрацоўнікі МНС апячаталі дзверы яшчэ да фактычнага адкрыцця пляцоўкіhttps://spring96.org/be/news/58064. Пасля гэтага «Арт Сядзіба» змяніла некалькі памяшканняў за наступныя паўтары гады, бо на іншых месцах адбываліся падобныя гісторыіhttps://web.archive.org/web/20140701195132/http://artsiadziba.by/news/2014/02/13/artsiadziba-damova/. Гэтая сітуацыя была адзначана прэміяй «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2012» у намінацыі «Адмова» («за адмову размяшчэння культурнай пляцоўкі „Арт Сядзіба“ ў трох памяшканнях»)https://spring96.org/be/news/61046.
29 траўня 2014 музычны гурт Amaroka (у асобе заяўніка і менеджара гурта Белавуса) атрымаў афіцыйную забарону на правядзенне канцэртаў ад мінскіх уладаў. Фармальнай прычынай для адмовы быў пазначаны пункт, які тычыўся зместу твораў. Па іншай версіі, абурэнне ідэолягаў выклікаў выступ гурта на Майдане, а таксама ўдзел у канцэрце-акцыі «Салідарны зь Беларуссю» разам з гуртом «Ляпіс Трубяцкі»https://web.archive.org/web/20170327001511/http://tuzin.fm/article/904/mienskija-ulady-aficyjna-zabaranili-hurt-amaroka.html.
27 ліпеня 2015, у дзень, калі была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі з бела-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня», краму Symbal.by са службовай праверкай на прадмет распаўсюджвання забароненай сімволікі наведала міліцыя. Той выпадак Белавус пракаментаваў наступным чынам: «Больш за ўсё здзівіла, што ў паперах ва ўчастковага было пазначана, што гэта забароненая сімволіка. Я яго папрасіў паказаць паперы, згодна з якімі гэты сцяг забаронены. Мне самому стала цікава, ці ёсць яны! Прынамсі я такіх не ведаю. Мы зарэгістраваныя афіцыйна і прадаём гэты сцяг як гістарычную сімволіку і як дзяржаўны сцяг Беларусі з 1991 па 1995 год. Ужо толькі гэты факт робіць яго гістарычным»https://spring96.org/be/news/78752.
26 сакавіка 2017 на Кастрычніцкай плошчы Мінска збіраліся людзі, каб выказаць пратэст супраць брутальных затрыманняў у Дзень Волі, 25 сакавіка. На гэтай акцыі былі затрыманы, у тым ліку, Павел Белавус і яго цяжарная на той момант жонка Кацярына Маковіч (пазней яе адпусцілі). Павел быў дастаўлены ў Ленінскі РАУС, пазней пераведзены ў ЦІП на Акрэсціна, дзе адсядзеў 15 сутак арыштуhttps://spring96.org/be/news/86465. Частку сваіх сутак Павел адбываў з Раманам Пратасевічам, таксама затрыманым за святкаванне Дня Волі, і бадзягай Антонам, які накінуў ланцуг на помнік гарадавому ў Мінскуhttps://www.svaboda.org/a/28421429.html.
4 верасня 2018 толькі некалькі гадзінаў правіселі ў цэнтры Мінска (у раёне плошчы Перамогі) банеры з паэтам Уладзімерам Някляевым і акторам Юрыям Жыгамонтам ад крамы Symbal.by, пасля чаго банэры былі прыбраныя праз тое, што ў рэкламную кампанію «звярнуліся з высокіх органаў і загадалі зняць»https://www.svaboda.org/a/29471595.html.
У лістападзе 2019 быў адменены фэст «Lidskie» у Лідзе, які арганізоўвала каманда Back in 1323. Сярод выступоўцаў быў заяўлены ў тым ліку і Павел Белавус. Гасцямі і выступоўцамі фэста мусілі быць актыўныя выхадцы з гэтага гораду, але за за некалькі дзён да пачатку яго адмянілі, а арганізатарам паведамілі, што прычына адмовы «палітычны» характар мерапрыемстваhttps://www.svaboda.org/a/30252551.html.
Павел Белавус быў сярод тых, хто прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у мірных шэсцях 7 і 8 снежня 2019 супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расіяй. Тады Паўла выклікалі ў Ленінскі РАУС https://spring96.org/be/news/95474.