Лацінскія ўзнагароды — фразы на латыні, якія адлюстроўваюць узровень ведаў пры атрыманні акадэмічнай узнагароды на ступень доктара права або доктара юрыдычных навук.
Лацінскія ўзнагароды былі ўведзеныя ў 1881 годзе ў Англіі, а пазней распаўсюдзіліся і ў ЗША і ў іншых краінах, але правілы могуць істотна адрознівацца.
Класіфікацыя
Тыпы лацінскіх узнагарод у парадку павелічэння адзнакі:
лац. cum laude — з пашанай; лац. magna cum laude — вялікай пашанай; лац. insigni cum laude — з адметнай пашанай; лац. maxima cum laude — з надзвычайнай пашанай; лац. summa cum laude — з найбольшай пашанай; лац. egregia cum laude альбо eximia cum laude — з выключнай пашанай.
Звычайны, не адзначаны ніякай ступенню ўзровень часам называецца «rite» (задавальняльна), а нездавальняючы — «sub omni canone» (ніжэй за ўсе стандарты). Узровень адзнакі часта паказваецца ў дыпломе. Як правіла, навучальная ўстанова мае выразныя правілы для дадзеных узнагарод, якія зафіксаваныя ў статуце.
Катэгорыя:Узнагароды Катэгорыя:Вышэйшая адукацыя Катэгорыя:Сярэдняя адукацыя