Віялета Урманавічутэ-Урмана (, 19 жніўня 1961, Капсукас, Літоўская ССР, СССР) — літоўская оперная спявачка (сапрана, мецца-сапрана).
Біяграфія Нарадзілася 19 жніўня 1961 ў Капсукасе на паўднёвым захадзе Літвы.
Скончыла фартэпіянны, затым вакальны факультэт Віленскай кансерваторыі.
З 1991 года працягнула навучанне ў Астрыд Варнай у Вышэйшай школе музыкі ў Мюнхене. Неўзабаве была прынята ў студыю пры Баварскай дзяржаўнай оперы.
Дэбютавала на сцэне ў 1993 годзе ў партыі Лауры («Джаконда» А. Панк’елі) у оперы Санкт-Гален.
Спявачка набыла сусветную вядомасць, выконваючы партыі мецца-сапрана. У 2002 годзе Віялета Урмана пачала сваю «другую кар’еру» у якасці сапрана і зноў заваявала оперны свет«Божественные мгновения счастья»ММДМ откроет сезон выступлением мировой оперной звезды Виолеты Урманы Российская газета, 23.09.2011Дом музыки открывает IX концертный сезон vesti.ru 22.09.2011.
Узнагароды і званні Пераможца міжнародных конкурсаў «Belvedere» у Вене і імя Ф. Він’яса ў Барселоне. Ганаравана ордэнам вялікага князя літоўскага Гядымінаса III ступені і Нацыянальнай прэміяй Літвы па культуры і мастацтву (2001). У 2002 годзе спявачка атрымала прэмію Каралеўскага філарманічнага таварыства ў Лондане і прэмію Франка Аб’яці ў Бергама. У 2009 годзе была ганаравана ў Вене ганаровым тытулам «Kammersängerin». Ганаровы доктар Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра (2012).
Спасылкі
Афіцыйны сайт Violeta Urmana
Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Камандоры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Літвы Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Марыямпале Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў