Гюрджу Хатун (груз. გურჯი-ხათუნი, Gurji-xatuni) — грузінская прынцэса з дынастыі Баграціёнаў.

Біяграфія Гюрджу Хатун была дачкой грузінскай царыцы Русудан і Гіас ад-Дзіна з дынастыі Сельджукаў. Пры нараджэнні атрымала імя Тамар у гонар бабулі, царыцы Тамар Вялікайჯაველიძე ე., ქართული საბჭოთა ენციკლოპედია, ტ. 4, გვ. 579—580, თბ., 1979 წელი.. Даводзілася сястрой грузінскаму цару Давіду VI Нарыну.

З 1237 была другой жонкай султана Кей-Хосрава IIGeorgia and the Anatolian Turks in the 12th and 13th Centuries by A.C.S. Peacock, Anatolian Studies, Vol. 56 (2006), pp. 127—146Cosmopolitanism and the Middle Ages, John M. Ganim, 51. Ад яго нарадзіла сына Кей-Кубада II, які правіў у 1246—1257.

Пасля паразы падчас бітвы пад Кесе-даг у 1243 годзе султан Кей-Хосраў стаў васалам Бату, а Тамар страціла высокі статус і атрымала мянушку Гюрджу Хатун, «Спадарыня грузінка».

У 1246 годзе Кей-Хосраз быў забіты, і Тамар перайшла з праваслаўя ў іслам і выйшла за вяльможу Конійскага султаната Перванэ. Ад гэтага шлюбу нарадзіла сына Мехмед бэя.

Падчас свайго жыцця спрыяла росквіту навукі і мастацтва, з прыхільнасцю ставілася да паэта Джалаладына Румі. Па яе загаду была пабудаваная яго магіла ў КоніH. Crane "Notes on Saldjūq Architectural Patronage in Thirteenth Century Anatolia, " Journal of the Economic and Social History of the Orient, v. 36, n. 1 (1993), p. 18..

Ушанаванне памяці У 1240–1245 гадах султан Кей-Хосраў II чаканіў на манетных дварах Сіваса і Коньі сярэбраныя манеты з выявай льва і сонечнага твару. Сімвал «Леў і Сонца» пазней шырока распаўсюдзіўся ў ісламскім свеце. Турэцкі даследчык сельджукскіх манет Толга Эркан прыйшоў да высновы, што Сонца — гэта Гюрджю Хатун, а Леў — сам султанErkan, Tolga. Anadolu Selçuklu Sanatındaki İnsan Figürlerinin Uygurların Mağara Resimleri ve Gaznelilerin Duvar Resimleriyle Konu ve Biçim Yönünden Karşılaştırılması // Turkish Studies. — 2010. — C. 5, num. 3 (27 Nisan). — DOI:10.7827/TurkishStudies.1243..

Катэгорыя:Баграціёны