Рафал Ляшчынскі (; каля 1526—1592) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Яна.

Ваявода брэсцка-куяўскі ў 1545—1550, стараста радзеёўскі ў 1550—80, кашталян срэмскі з 1580. Быў адным з найбольш актыўных палітыкаў свайго часу. На Пётркаўскім сойме 1548 года патрабаваў разводу караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста з Барбарай Радзівіл, на сойме 1550 года абараняў Станіслава Ажахоўскага, абраны маршалкам соймаў 1552 і 1562—1563 гадоў. Падтрымаў заключэнне і падпісаў акт Люблінскай уніі 1569 года, пасля чаго быў паслом з паслоў у Маскву (узяў з сабой святара Яна Ракіту, які дыскутаваў па рэлігійных пытаннях з царом Іванам Грозным). Належаў да арыян (чэшскіх братоў).

Сям'я Рафаіл Ляшчынскі быў двойчы жанаты. У 1543/1544 годзе ажаніўся з Барбарай з Вольскіх, у шлюбе з якой меў дзяцей:

Ян Ляшчынскі (пам. 1588/1589), староста радзяёўскі; Анджэй Ляшчынскі (каля 1559—1606), ваявода брэсцка-куяўскі.

Да 1574 года другі раз ажаніўся з Ганнай Коржбак Завадскай, дачкой графа Генрыка Коржбака. Дзеці:

Вацлаў Ляшчынскі (1576—1628), кашталян калішскі, канцлер вялікі каронны; Катажына Ляшчынская (пам. пасля 1582), 1-ы муж Вацлаў Астрораг (пам. 1574), 2-і муж ротмістр двара каралевы Ян Канецкі; Мар'яна Ляшчынская (1574—1642), 1-ы муж з 1592 года кашталян радамскі Анджэй Фірлей (пам. 1609), 2-і муж з 1611 года князь Януш Заслаўскі (1560—1629); Барбара Ляшчынская, жонка падкаморага пазнаньскага Уладзіслава Пшыемскага; Ганна Ляшчынская, жонка Ежы Латальскага.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кашталяны срэмскія Катэгорыя:Старосты радзяёўскія