Закон аб ленд-лізе ў абарону дэмакратыі ва Украіне ад 2022 года () — акт Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі, згодна з якім прэзідэнту ЗША надаюцца пашыраныя паўнамоцтвы па перадачы або прадастаўленні ў арэнду Украіне абаронных сродкаў для «абароны цывільнага насельніцтва ад расійскага ваеннага ўварвання» і іншых мэтаў.
Гісторыя
У красавіку 2022 года Палата прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі адобрыла законапраект, паводле якога будзе пастаўляцца ўзбраенне па ленд-лізе ва Украінуbelta.by. 9 мая Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў законРадыё Свабода.
Змест Прыняцце закона дасць магчымасць значна паскорыць пастаўкі ўзбраення, транспарту, харчавання і іншай дапамогі ў арэнду або бязвыплатна з ЗША ва Украіну.
Падобны закон прыняты ў ЗША першы раз з часоў Другой сусветнай вайны. Тады пры яго дапамозе падтрымліваўся СССР, і гэтая дапамога стала адной з фактараў ягонай перамогі над нацысцкай Германіяй.
«За» прагаласавала 220 членаў Палаты прадстаўнікоў , 205 — «супраць». Пасля прыняцця закона кіраўнік Белага дома абавязаны на працягу 60 дзён усталяваць паскораныя працэдуры дастаўкі прадукцыі.
Закон аб ленд-лізе дазваляе значна паскорыць пастаўкі Украіне ўзбраення, транспарту, харчавання і дапамогі з ЗШАЗША ўводзяць ленд-ліз для Украіны. Але на практыцы гэты механізм не быў задзейнічаны.
З кастрычніка 2023 года закон страціў моцbbc.com/ukrainian.
Ацэнкі Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў уладзе Злучаных Штатаў Амерыкі за прыняцце праграмы ленд-лізу, якая прадугледжвае спрашчэнне ваеннай дапамогі Украіне. Ён назваў праграмы замежнай падтрымкі Украіны доказам таго, што «свабода і цяпер умее абараняцца ад тыраніі».
Гл. таксама Сустрэча ў Рамштайне
Зноскі
Катэгорыя:Крыніцы права ЗША Катэгорыя:Уварванне Расіі ва Украіну (2022) Катэгорыя:2022 год у ЗША