Партызанская брыгада імя С. М. Кірава — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрада імя Кірава (арганізаваны ў жніўні 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Халопеніцкага, Крупскага, Барысаўскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (771 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад атрад імя Кірава; атрад імя Фрунзе; атрад «За перамогу»; атрад «Чацвёрты».

Камандаванне Камандзір Ф. Ц. Пуставіт

Камісары І. І. Панкевіч; М. А. Пасекаў.

Начальнікі штаба П. Р. Сівакоў (выконваў абавязкі); В. А. Шаркоў; А. М. Гамеза.

Гісторыя Партызаны наносілі ўдары па камунікацыях на чыгуначным участку Барысаў — Крупкі і прылеглых да яго дарогах. Падарвалі і спалілі 15 мастоў на грунтавых і шашэйных дарогах, у студзені 1943 года ўдзельнічалі ў нападзе на гарнізон у вёсцы Красналукі Халопеніцкага раёна. У чэрвені 1943 года вялі баі з карнікамі на рацэ Гурба ў Халопеніцкім раёне і каля вёсак Сялец і Пастрэжжа Бягомльскага раёна. У снежні 1943 года спалілі ў Барысаве 5 нямецкіх складоў. Зрабілі 2 дыверсію ўздоўж чыгункі Мінск — Барысаў, каб падарваць падземны кабель, які злучаў фронт са стаўкай Гітлера. У чэрвені — ліпені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ачышчалі тэрыторыю Халопеніцкага і Барысаўскага раёнаў ад варожых груп.

Памяць У 1965 годзе ў вёсцы Жортай Барысаўскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе