Цяце́рынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Цяцерын.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Бялыніцкага раёна БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. 11 красавіка 1960 года сксаваны, тэрыторыя далучана да Круглянскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..
18 сакавіка 1966 года ўтвораны зноў у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 23 населеных пунктаў: 17 населеных пунктаў (Глыбокае, Дуброва, Зацяцёрка, Зялёная Дуброва, Каменка, Карма, Касцюковічы, Краснаполле, Кружкі, Ліпск, Міхайлоў, Новы, Храпы, Цяцерына, Шыпягі, Шырокі і Яноў), якія раней уваходзілі ў склад Шапялевіцкага сельсавета, і 6 населеных пунктаў (Дразды, Зарэчча, Маліна, Прыгані 1, Прыгані 2, Прыгані 3), якія раней уваходзілі ў склад Комсеніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна. У сакавіку 1977 года скасаваны пасёлкі Міхайлоў і НовыРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шапялевіцкага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Аўсішча, Беларусь, Боўсевічы, Бялаўка, Ваўкаўшчына, Гоенка, Залоссе, Зарэчча 2, Казёл, Конанавічы, Кунцы, Падар, Сіманавічы, Смагілаўка і Шапялевічы)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области . 12 сакавіка 2013 года скасавана вёска КазёлРешение Круглянского районного Совета депутатов от 12 марта 2013 г. № 34-10 Об упразднении деревни Козел Тетеринского сельсовета Круглянского района. 20 лістапада 2013 года ў склад Комсеніцкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Банькі, Дразды, Зарэчча 1, Крывуліна, Маліна, Папоўка, Прудкі, Прыгані 1, Прыгані 2, Прыгані 3 і Старкі)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1237 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,9 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,5 % — украінцы, 0,4 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (27 населеных пунктаў) — 1100 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1966 годзе