Стафан Мікалай Браніцкі (; ? — 1709) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Браніцкіх герба «Грыф». Нарадзіўся ў сям’і Яна Клеменса і Аляксандры Катажыны з Чарнецкіх.

Скончыў езуіцкі калегіум у Варшаве. Стольнік каронны (1688), ваявода падляшскі (1703).

Ажаніўся ў 1687 годзе з Катажынай Схаластыкай Сапега, дачкой Казіміра Сапегі, вялікага гетмана літоўскага, зрабіўшыся надзейным і верным саюзнікам дому Сапегаў; падтрымліваў Станіслава Ляшчынскага і шведаў. За гэта саксонскія войскі Аўгуста II у 1703 годзе спустошылі яго падляшскія і літоўскія маёнткі (Тыкоцін, Беласток і інш.). У 1704—1708 гадах у эміграцыі. У пасаг жонка ўнесла яму значны маёнтак Рось у Ваўкавыскім павеце.

Сям’я З Катажынай Схаластыкай Сапега, дачкой Казіміра Сапегі, вялікага гетмана літоўскага, меў сына Яна Клеменса і 4 дачок.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Старосты кросненскія Катэгорыя:Стольнікі вялікія каронныя Катэгорыя:Старосты стапніцкія Катэгорыя:Старосты ратненскія