Партызанская брыгада імя М. І. Калініна — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1944 года на базе атрада імя Калініна, арганізаванага ў сакавіку 1943. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Плешчаніцкага раёна. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (511 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад атрад імя Калініна; атрад імя Лазо; атрад імя Шчорса; атрад імя Свярдлова.

Камандаванне Камандзір З. І. Нянахаў

Камісар І. І. Ясіновіч

Начальнікі штаба У. У. Міхайлоўскі; Ю. М. Мякішаў.

Гісторыя Партызаны пусцілі пад адхон 18 эшалонаў, знішчылі 55 аўтамашын. У чэрвені 1944 года падарвалі 570 рэек, некалькі мастоў. Разам з часцямі Чырвонай Арміі наводзілі пераправы цераз рэкі Цна і Гайна, удзельнічалі ў вызваленні Плешчаніц.

Памяць У 1975 годзе ў вёсцы Прусавічы Лагойскага раёна ў гонар штаба брыгады быў пастаўлены помнік.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе