Вязынская вуліца — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, названая ў гонар аграгарадка Вязынь.

Перасячэнні Вуліца перасякаецца з шэрагам іншых вуліц: Каменнагорская Масюкоўшчына Люцынская Радашкоўская 1-ы Вязынскі завулак 2-і Вязынскі завулак

Заканчваецца скрыжаваннем з МКАД.

Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Паблізу размешчаны прыпыначны пункт «Лебядзіны» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Спасылкі Улица Вязынская на geodzen.com

Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)