113-ы партызанскі полк — савецкае партызанскае падраздзяленне створанае ў студзені 1944 года на базе 113-га партызанскага атрада Клічаўскага аператыўнага цэнтра.
113-ы партызанскі атрад У ліпені 1941 года ў Смалявіцкім, потым у Бялыніцкім раёнах пачала фарміраваццаа група на чале з К. М. Белавусавым, да сакавіка 1942 года аформлена ў атрад, які ў ліпені ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр як 113-ы партызанскі атрад. 27 лістапада 1942 года атрад уключаны ў 6-ю Магілёўскую партызанскую брыгаду, у ліпені 1943 года — асобным атрадам у Магілёўскую (раённую) ваенна-аператыщную групу.
Партызаны атрада вялі баі па ачышчэнню і абароне партызанскай зоны ад нямецкіх акупацыйных войск. У студзені 1942—ліпені 1943 гадоў самастойна разам з іншымі атрадамі разграмілі нямецкія гарнізоны і апорныя пункты ў вёсках Вялікія Бялевічы, Прыхабы, Гарадзішча, Цяхцін, Аксенькавічы, Дасовічы, Падзевічы, Пушча. У кастрычніку 1942 года, лютым, маі, ліпені, жніўні 1943 года каля чыгуначнай станцыі Тошчыца падарвалі больш за 730 рэек.
113-ы партызанскі полк У студзені 1944 года на базе 113-га партызанскага атрада быў сфарміраваны 113-ы партызанскі полк. У маі 1944 года знішчылі 8 аўтамашын, падарвалі эшалон на ўчастку Магілёў—Шклоў. 20 чэрвеня 1944 года ў аперацыі «Рэйкавая вайна» скоўваў боем часці 60-й рэзервовай мотамеханізаванай дывізіі вермахта, якія размяшчаліся ў в. Гуслішча і Гусянка Магілёўскага раёна.
30 чэрвеня 1944 года полк (920 партызан, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
Камандзіры К. М. Белавусаў (сакавік 1942—красавік 1944) 3. П. Гапонаў (красавік—чэрвень 1944)
Камісары 3. П. Гапонаў (май 1942—жнівень 1943) Кандзід Фёдаравіч Канавалаў (жнівень—лістапад 1943) Дз. Я. Альховік (студзень—чэрвень 1944)
Начальнікі штаба Васіль Цімафеевіч Някрасаў (май 1942—красавік 1943) Давід Ільіч Фядотаў (красавік—жнівень 1943) Іван Фёдаравіч Хазаў (верасень 1943—чэрвень 1944)
Памяць У 1967 годзе ў в. Гарадзішча Магілёўскага раёна ў гонар палка пастаўлены абеліск.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)