Геранім Камар (? — пасля 1678) — ураднік і дыпламат Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Камароў уласнага герба «Камар». Нарадзіўся ў сям’і Крыштофа.
Падстолі (1648), падсудак, суддзя земскі аршанскі (1667). У 1665 годзе разам з іншай шляхтай падпісаў хадайніцтва пра кананізацыю архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча. Удзельнічаў у абранні каралёў Яна II Казіміра ў 1648 годзе, Міхала Вішнявецкага ў 1669 годзе і Яна III Сабескага ў 1674 годзе. У час бескаралеўя 1673—1674 гадоў маршалак каптуровага суда Аршанскага павета.
Дыпламатычную кар’еру пачаў як кур’ер і перакладчык у час перагавораў у 1644 годзе дэлегацый Рэчы Паспалітай і Расіі ў Дубровічах. У 1665 годзе ўзначальваў пасольства ў Маскву. Удзельнічаў у перагаворах па заключэнні Андросаўскага перамір’я 1667 года і ў вялікім пасольстве ў Маскву. У 1669—1670 гадах удзельнічаў у новых перагаворах у Андросаве, наведаў Маскву ў складзе пасольстваў у 1670, 1671, 1673 і 1678 гадах.
Валодаў маёнткамі ў Ашмянскім павеце.
Сям’я Меў сыноў Крыштофа (суддзя гродскі ашмянскі ў 1683, падстолі браслаўскі), Казіміра (суддзя земскі аршанскі) і дачку Ганну.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Маршалкі каптуровых судоў Катэгорыя:Падстоліі аршанскія Катэгорыя:Падсудкі аршанскія Катэгорыя:Дыпламаты Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Камары (род)