Ка́рпы — шляхецкі род геpба ўласнага.

Паводле легенды, паходзілі ад італьянскага роду Карпіа. Першы вядомы прадстаўнік роду — гаспадарскі дваранін Карп Есіпавіч, якому ў 1522 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары даў Забельскае і Ятвезскае войтаўства.

Ад унукаў Карпа Епіпавіча — Юзафа і Мікалая, пайшлі 2 лініі Карпаў: старэйшая (родавае гняздо — , мелі маёнткі ў Падляшскім і Новагародскім ваяводствах; згасла ў XVII ст.) і малодшая (родавае гняздо — , мелі маёнткі ў Троцкім ваяводстве, сярод іх Яганішкелі, і Жамойці).

У Расійскай імперыі род Карпаў унесены ў VI частку радаводных кніг Віленскай губерні.

Найбольш вядомыя Юзаф Карп (? — пасля 1637), ваўкавыскі маршалак. Стафан Карп (? — 1657), ваўкавыскі маршалак. Юзаф Міхал Карп (каля 1679—1739), падстолі смаленскі (1703—1720), вялікі духоўны сакратар літоўскі (1724—1736), біскуп жамойцкі. Ян Зыгмунт Карп (каля 1680 — каля 1740), палкоўнік, генеральны крыгскамісар (галоўны кватэрмайстар) войскаў ВКЛ. Бенядзікт Карп (1734—1805), харунжы ўпіцкі, удзельнік паўстання 1794 года. Маўрыцый Францішак Карп (1749—1817) — паэт і публіцыст, удзельнік паўстання 1794 года. Феліцыян Стэфан Карп (1821—1888) — маршалак шляхты Панявежскага павета (1859—1863), Ковенскай губерні (1862—1878)

Літаратура

Спасылкі