Гарлянка пірамідальная (Ajuga pyramidalis) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна з кароткім галоўным і пучком бакавых каранёў, прамым апушаным чатырохгранным сцяблом вышынёй да 35 см. Лісце буйное, адваротнаяйкападобнае або шырокалапчастае, сядзячае, часта фіялетавае. Кветкі невялікія, бледна-блакітныя, сабраны па 6 у несапраўдныя кальчакі, з якіх фармуецца пірамідальнае суквецце. Плод — акруглы, цёмна-карычневы, сеткава маршчакаваты, апушаны арэшак. Дасягае вышыні 5—30 см. Уся расліна пакрыта кароткімі валаскамі. Яна не дае пабегаў. Квітнее з чэрвеня па ліпень.

Арэал Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, поўдзень Скандынавіі, Міжземнамор’е. Расце ў светлых месцах лесу, зараснікаў, на лугах. Аддае перавагу лясным палянам, узлескам, прасекам, высечкам, абочынам лясных дарог.

Ахова

Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі і Польшчы.

Літаратура  — С. 564—565.

Спасылкі Гарлянка пірамідальная ў Чырвонай кнізе Беларусі

Катэгорыя:Ясноткавыя