Хлебніцкая вуліца () — вуліца ў гістарычным цэнтры Гданьска на тэрыторыі Галоўнага горада.
Апісанне Згадваецца ўжо ў 1337 годзе як , у 1382 годзе як . Назва паходзіць ад лавак (лаў), на якіх гандлявалі хлебам. Вуліца пачынаецца ў ваколіцах Марыяцкай базылікі як працяг вуліцы Піўной і даходзіць да Хлебніцкай брамы. Ёсць тут некалькі вартых увагі камяніц, сярод якіх вылучаецца № 16 - так званы Англійскі дом (1568-1570), № 14 - познегатычны дом Шліфа (1520) з каменным фасадным аздабленнем (абодва адносяцца да комплексу камяніц, якімі карыстаўся Дом студэнтаў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Гданьску), № 2 — так званая Марыяцкая школа (1581), цяпер сядзіба Гданьскага таварыства сяброў мастацтваў, № 28 - дом Гольвеля (1652).
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Гданьска Катэгорыя:Вуліцы Гданьска Катэгорыя:Геаграфія Гданьска