Арыса (), з 2011 г. афіцыйная назва Адыша (, )Amid clash, House passes Bills to rename Orissa — штат на ўсходзе Індыі на ўзбярэжжы Бенгальскага заліва. Займае 9-е месца сярод штатаў па плошчы (155 820 км²) і 11-е па насельніцтву (36,7 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Бхубанешвар.
Геаграфія Унутраныя раёны штата гарыстыя, слаба заселеныя. Прыбрэжная зона і дэльта ракі Маханадзі вылучаюцца ўрадлівай глебай. Вільготны даждлівы клімат дазваляе збіраць два ўраджаі ў год. Частыя моцныя цыклоны.
Эканоміка Вялікія залежы мінеральнай сыравіны. Здабыча карысных выкапняў, выплаўка сталі, алюмінію. Адносна развітая прамысловая і транспартная інфраструктура. Штат — адзін з цэнтраў інфармацыйнай індустрыі Індыі.
Насельніцтва Пераважная большасць насельніцтва спавядае індуізм (больш за 95 %), ёсць хрысціяне і мусульмане (па 2 %).
Спасылкі Урад штата