Джала́л Талабані́ (12 лістапада 1933 — 3 кастрычніка 2017) — Прэзідэнт Ірака (2005—(2014), курд, стваральнік і кіраўнік адной з дзвюх курдскіх партый Ірака — Патрыятычнага саюза Курдыстана.

Нарадзіўся ў вёсцы каля Келькана, у паўднёвым іракскім Курдыстане. У 14 гадоў стаў сябрам Дэмакратычнай партыі Курдыстана (ДПК). У 1953 годзе увайшоў у яе цэнтральны камітэт. У гэты ж самы час займаўся на юрыдычных курсах. Пасля атрымання ў 1959 годзе адвакацкага дыплома, быў прызваны ў войска.

На працягу 1960-х г.г. кіраваў палітбюро ДПК, але выйшаў з партыі ў 1966 годзе, расчараваны кланавай будовай партыі. Адразу распачаў працу па стварэнню новай партыі, якая была заснавана ў 1975 годзе пад назвай Патрыятычны Саюз Курдыстана. Яна хутка стала галоўным апанентам ДПК. Але пасля сканчэння першай вайны ў Заліве ў 1991 годзе, лідары абодвух партый узначалілі курдскае паўстанне супраць Ірака. Паступова ДПК заняў праіранскі бок, а потым увогуле адмовілася ад ідэі незалежнасці Курдыстана і пачала схіляцца да аўтаноміі ў межах Ірака.

Пагадненне паміж курдскімі партыямі дазволіла стварыць кааліцыю пад назвай Дэмактатычна-Патрыятычны Альянс Курдыстана, які атрымаў перамогу на мясцовых выбарах у Курскую Грамаду (2005 г.), і атрымаў 75 месцаў ў Іракскім парламенце (2005 г.).

7 красавіка 2005 года Талабані стаў прэзідэнтам Ірака. Кіраўнік ДПК Барзані стаў прэзідэнтам Курдыстана.

Памёр 3 кастрычніка 2017 года.

Спасылкі

Катэгорыя:Прэзідэнты Ірака Катэгорыя:Постаці Курдыстана Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Іракскі Курдыстан