Джордж Вільям Ра́сел (; 10 красавіка 1867 — 17 ліпеня 1935) — англійскамоўны ірландскі паэт, выдатны дзеяч ірландскага літаратурнага адраджэння. Друкаваўся пад псеўданімам Æ.

Біяграфія Джордж Вільям Расел нарадзіўся ў Лургане ў Ірландыі. Ва ўзросце 11 гадоў пераехаў у Дублін. У 1884 годзе пазнаёміўся і пасябраваў з Вільямам Батлерам Ейтсам. У 1898 годзе ажаніўся з Віялетаю Норт. Быў актыўным нацыяналістам. Выдаваў некалькі часопісаў, дзе друкаваліся, у прыватнасці, Джэймс Джойс і Патрык Каванах. Памёр у Бурнемуце, пахаваны ў Дубліне.

Бібліяграфія (выбраная) «Подых Зямлі» (The Earth Breath, 1897) «Вітаньне» (Salutation, 1917) «Дом тытанаў» (The House of the Titans, 1934) «Выбраныя вершы» (Selected Poems, 1935)

Спасылкі

Вершы Дж. В. Расела

Катэгорыя:Мастакі Ірландыі Катэгорыя:Паэты Ірландыі Катэгорыя:Члены Тэасофскага таварыства Катэгорыя:Псеўданімы