Псалом 1 распачынае Псалтыр, з’яўляецца своеасаблівым уступам да гэтай кнігі Бібліі. Аўтарства прыпісваецца Давіду.
Першым псалмом распачынаецца першая кафізма, якая ўключае ў сябе псалмы з 1 па 8.
Багаслоўскае значэнне У першым псалме адлюстроўваецца блажэнны стан праведніка, супрацьпастаўлены згубнаму стану бязбожных, — у гэтым і заключаецца, на думку святых айцоў, прычына таго, што гэты псалом змешчаны першым. Увесь тэкст псалма — гэта супрацьпастаўленне двух шляхоў: праведнік — «быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае», бязбожны — «быццам пыл, ветрам падняты»; «дарогу праведных ведае Гасподзь, а дарога бязбожнікаў прападзе». Першы псалом паслужыў першаасновай цэлага пласта раннехрысціянскай літаратуры, якая завецца ў гістарыяграфіі літаратурай «двух шляхоў». Тэму «двух шляхоў» можна прасачыць і ў самой Бібліі: Вось, я сёння прапанаваў табе жыццё і дабро, смерць і зло. () І народу гэтаму скажы: так кажа Гасподзь: вось, Я прапаную вам шлях жыцця і шлях смерці () дарогу праведных ведае Гасподзь, а дарога бязбожнікаў прападзе ()
Спасылкі 1 псальма - Пераклад Васіля Сёмухі Псальм 1 у перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча Псалом 1 у перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Катызма 1 (Псалмы 1-8) у перакладзе Аляксандра Надсана Кніга Псальмаў. Псальмы 1-8 (пераклад Язэпа Германовіча) Георгі Станкевіч — Псалтыр (Пс. 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 22, 50, 62, 83, 136) Псалом 1 у перакладзе Міхаіла Астапчыка Наста Кудасава — Псальмы (Пс. 1, 8, 22, 50, 62, 83, 136) Псальм 1 у перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Псальм 1 у перакладзе Антонія Бокуна Псальм 1 у перакладзе Э. К. Сабілы, С. А. Малахава Псалом 1 у перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы Алесь Аўдзяюк — 7 псальмаў. Падрадковы пераклад са старагабрэйскай мовы
Гл. таксама Псалмы Псалтыр
Катэгорыя:Псалмы