Мюфідэ Ільхан (; 19 лютага 1911, Мерсін — 2 лютага 1996, Бодрум) — турэцкі педагог і дзяржаўны дзеяч. Першая жанчына-мэр Турцыі.
Біяграфія Мюфідэ Ільхан нарадзілася 11 лютага 1911 годаKudret Ünal:Müfide İlhan, Tarsus Belediyesi Kültür Yayınları, Tarsus, 2013 ISBN 978-605-62343-9-2,p.11 у Мерсіне. Яе бацька Мустафа Назіф быў армейскім афіцэрам, маці Эмінэ — хатняй гаспадыняй. Калі Мюфідэ было чатыры гады, яе бацька загінуў падчас аднаго з баёў Дарданэльскай аперацыі. Палкаводзец Феўзі Чакмак прыходзіўся Мюфідзе дзядзькам, ён быў братам яе бацькі. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны Мерсін на кароткі час быў акупаваны французскай арміяй, таму Мюфідэ Ільхан завяршыла сваю пачатковую адукацыю ў Анкары. Пасля вызвалення Стамбула Мюфідэ скончыла там школу для дзяўчынак. У 1928 годзе яна скончыла педагагічны ліцэй. Затым працавала настаўніцай у Стамбуле.
Мюфідэ Ільхан выйшла замуж за доктара Фарука Ільхана. У шлюбе ў іх нарадзілася сямёра дзяцей. Пара часта ездзіла па гарадах Турцыі, затым вучыліся ў Берліне. У 1937 Мюфідэ і Фарук ільханы вярнуліся ў Турцыю, але затым зноў пакінулі яе. Фарук Ільхан атрымаў прапанову выкладаць у медыцынскай школе пры Кабульскім універсітэце ў Афганістане, таму муж і жонка адправіліся туды. Таксама Мюфідэ і Фарук Ільханы ездзілі па Іраку, там яны здзейснілі воднае падарожжа з Басры да Карачы. У 1945 годзе муж і жонка хацелі вярнуцца ў Турцыю, але паколькі з-за вайны паездка па моры была немагчымай, яны вярнуліся, праехаўшы праз Іран на машыне. Пасля вяртання ў Турцыю ў 1946 годзе муж і жонка заняліся палітыкайİçel Sanat Kulübü dergisi, 175, Abdullah Ayan: Bilinmeyen Müfide İlhan.
У 1950 годзе на ўсеагульных выбарах перамагла Дэмакратычная партыя, перапыніўшы 27-гадовае праўленне Рэспубліканскай народнай партыі. Мюфідэ Ільхан балатавалася ад Дэмакратычнай партыі ў кіраўніка Мерсіна і перамагла, стаўшы першай жанчынай-мэрам у гісторыі Турцыі, дзякуючы чаму Мюфідэ атрымала шырокую вядомасць.
У 1951 годзе Мюфідэ Ільхан сышла з пасады мэра і выйшла з партыі.
У 1968—1981 гадах Мюфідэ Ільхан выкладала ў Германіі, навучаючы турэцкіх імігрантаў. Таксама яна працавала ў шэрагу дабрачынных арганізацый і аказвала дапамогу бальніцам і дому састарэлых у Мерсіне.
Катэгорыя:Першыя жанчыны ў прафесіі Катэгорыя:Педагогі Турцыі Катэгорыя:Кіраўнікі гарадоў Турцыі