Варненскі вольны ўніверсітэт імя Чарнарызца Храбра () — балгарская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Варна.

Названы ў гонар Чарнарызца Храбра, балгарскага манаха, вучонага і пісьменніка ІХ-Х стагоддзяў.

Праграммы навучання Універсітэт прапануе дзённую і завочную формы навучання па 35 спецыяльнасцях, у тым ліку "Эканамічны менеджмент", "Сацыяльная дзейнасць", "Эканоміка", "Міжнародныя эканамічныя адносіны", "Дзяржаўнае кіраванне", "Паліталогія", "Міжнародныя адносіны", "Кіраванне карпаратыўнай бяспекай", "Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў", "Мода" , "Тэкстыль", "Журналістыка", "Еўрапейскія студыі" і інш.

Спасылкі

Катэгорыя:Універсітэты Балгарыі Катэгорыя:Варна