Алонса Кана (; ,  — , Гранада) — іспанскі мастак і скульптар.

Біяграфія Сын скульптара і архітэктара Мігеля Кана Пачэка, яго маці Марыя Альманса Пачэка выкладала малюнак. У 1614 годзе пераехаў у Севілью, дзе вучыўся жывапісу ў Франсіска Пачэка, настаўніка Веласкеса, а скульптуры — у Хуана Марцінеса Мантаньеса. Сябраваў з Веласкесам. Першае вядомае палатно — партрэт святога Франсіска Борджа — адносіцца да 1624 года. У 1629 годзе стварыў сваю самую вялікую працу — алтарны абраз царквы Санта Марыя дэ Лебрыха ў Севільі. У 1638 годзе перабраўся ў Мадрыд, быў блізкі да графа-герцага дэ Аліварэсу.

У 1644 годзе быў абвінавачаны ў забойстве жонкі, зняволены ў турму, падвяргаўся катаванням, але здолеў даказаць сваю невінаватасць. Пераехаў у Валенсію з намерам пайсці ў манастыр. У 1652 годзе вярнуўся ў родны горад, дзе, пры садзейнічанні караля Філіпа IV, стаў эканомам кафедральнага сабора. Упрыгожыў яго галоўную капліцу і быў прызначаны галоўным жывапісцам сабора, але неўзабаве памёр. Пахаваны ў крыпце кафедральнага сабора Гранады.

Жывапіс Алонса Кана ўяўляе сабой сінтэз маньерызму і барока, у ім моцна выяўлены італьянскі ўплыў.

Сярод выдатных вучняў Кано скульптар Педра дэ Мена.

Катэгорыя:Мастакі Іспаніі XVII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі барока Катэгорыя:Мастакі маньерызму