Асака птушканожкавая (Carex ornithopoda) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Асаковыя.
Апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 5-20 см, утварае шчыльныя дзярніны. Лісце шырынёй 2-4 мм, дугападобна выгнутае. Суквецці даўжынёй 1-2 см з 3-4 пучкападобна збліжаных каласкоў; тычынкавыя каласкі светла-карычневыя, даўжынёй каля 0,5 см, песцікавыя — 0,8-1,5 см. Мяшочкі зваротнаяйкападобныя, трохгранныя, апушаныя, з белым мясістым прыдаткам у ніжняй частцы.
Пашырэнне Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўднёва-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: сухадольныя лугі і сухія травяністыя схілы з карбанатнай глебай і нізкім разрэджаным травастоем.
Асаблівасці біялогіі Расце невялікімі, часам вельмі значнымі групамі. Цвіце ў траўні, пладаносіць у чэрвені-ліпені. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
Carex ornithopoda Willd. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Асаковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1805 годзе