«Працэс» () — дакументальны фільм 2018 года рэжысёра Сяргея Лазніцы, змантаваны з кінахронікі судовага працэсу па Справе Прампартыі.
Апісанне Масква, 1930 год. Калонная зала Дома Саюзаў. Група высокапастаўленых эканамістаў і інжынераў абвінавачваецца ў змове з мэтай дзяржаўнага перавароту. Сцвярджаецца, што яны заключылі таемны пакт з прэм’ер-міністрам Францыі Раймонам Пуанкарэ, мэтай якога з’яўляецца знішчэнне савецкай улады і аднаўленне капіталізму. Усе абвінавачанні сфабрыкаваныя, і абвінавачаныя вымушаны прызнаць злачынствы, якіх яны ніколі не ўчынялі. Суд выносіць смяротныя прысудыВосем фільмаў і міні-серыялаў пра тыранаў і дыктатуры, якія варта паглядзець.
Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы 2018 года Катэгорыя:Фільмы Сяргея Лазніцы Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы