Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае ордэнаў Жукава, Леніна і Кастрычніцкай Рэвалюцыі Чырванасцяжнае вучылішча () — вышэйшая ваенная навучальная ўстанова ў СССР і Расійскай Федэрацыі.
Вучылішча было створана да апублікавання дэкрэта аб стварэнні РСЧА і пачало сваю работу па асабістым указанні Уладзіміра Леніна 15 снежня 1917 года, як 1-я Маскоўская рэвалюцыйная кулямётная школа. У 1918 годзе школа пераўтворана ў кулямётныя курсы РСЧА, у 1922 годзе — у ваенную школу РСЧА. У чэрвені 1958 года вучылішча пераўтворана ў Маскоўскае Чырванасцяжнае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР. У 2004 годзе вучылішча перайменавана ў Маскоўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча (ваенны інстытут) Міністэрства абароны РФ.
22 сакавіка 2017 года распараджэннем Урада РФ вучылішча было рэарганізавана ў Маскоўскае вышэйшае ваеннае агульнавайсковае вучылішча.
Вядомыя выпускнікі Гл. :Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча
Спасылкі Афіцыйны старонка вучылішча Гісторыя на сайце Міністэрства абароны РФ
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Масквы Катэгорыя:Ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Расіі Катэгорыя:Ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы СССР