Павел Антоній Фелікс Ягмін (; — , Вільня) — памешчык, дзяржаўны службовец у Расійскай імперыі.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Ягмінаў герба «Пелікан». Сын Каэтана Ягміна (1758—1813?). Меў братоў Станіслава і Фелікса, а таксама сясцёр.
Нарадзіўся ў 1794 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі. Наколькі можна зразумець з успамінаў яго сына, у дзіцячым узросце застаўся сіратой. Пасля заканчэння гімназіі паступіў на юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У гэты час памёр дзядзька Павел Ягмін, ад якога яму застаўся велізарны стан. Дзязькава спадчына дазволіла яму стаць адным найбагацейшых памешчыкаў Брэсцкага павета. Частку спадчыны, якая дасталася яму ад дзядзькі, Павел Ягмін падзяліў паміж двума збяднелымі братамі.
Сябра ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 2-й ст. у 1819—1821.
У 1815 і 1819 — падкаморы Брэсцкага павета. У 1817, 1819—1822 — маршалак шляхты Брэсцкага павета. У 1828 годзе пажадаў быць ганаровым дазорцам вучылішч Брэсцкага павета. М. Навасільцаў, апякун Віленскай навучальнай акругі, пісаў, што адпаведна з фармулярным спісам Ягмін «працягваў службу немалы час з выдатным стараннем…». Ён быў не супраць, і міністр народнай асветы зацвердзіў Ягміна на пасадзе 4 ліпеня 1828 годаУ крыніцы зблытаны асобы дзядзькі і пляменніка, якія мелі аднолькавае імя..
Паводзіны Паўла Ягміна ў час паўстання 1831 года так пісвае ягоны сын Юлій у сваіх успамінах:
Апошнія гады жыцця правёў у Вільні.
Сям’я Сын Юлій удзельнічаў у паўстанні 1863 года, ваяваў у атрадзе Стасюкевіча, пра што падрабязна апавядае ў сваіх мемуарах. Пасля паражэння паўстання будзе арыштаваны, нядоўгі час правёў у турме. Пасля вяртання дадому, у маёнтак у Кавярдзяны, перайшоў праваслаўе пад імем Аляксандр. Павел Ягмін быў настолькі незадаволены падобнай выхадкай сына, што фактычна пазбавіў спадчыны, адправіўшы кіраваць адным са сваіх маёнткаў у Чэрнях.
Літаратура
Катэгорыя:Масоны Беларусі Павел Катэгорыя:Павятовыя маршалкі брэсцкія