Віталь Быкаў (, г. Даўгаўпілс, Латвія — , г. Мінск, Беларусь) — беларускі акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага.

Біяграфія У 1964 годзе скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кіно, перабраўся ў Мінск. У Тэатры імя Горкага працаваў з 1972 года, там сыграў больш за 60 роляў. Сярод якіх: Гаўрыла — «Гарачае сэрца» А. Астроўскага, Чорт — «Птушкі нашай маладосці», Дональбайн — «Макбет», Роберт — «Трохграшовая опера» Б. Брэхта, Гільдэнстэрн — «Гамлет», Каландзёнак — «Знак бяды» ды інш.

Сыграў таксама некалькі роляў у кіно, у тым ліку дырэктара дзіцячага дома ў культавых «Корціку» і «Бронзавай птушцы», Свянткоўскага ў «Знаку бяды»На 81-м годзе пайшоў з жыцця акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага ў Мінску Віталь Быкаў.

Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя