Валгадонская вуліца — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў гонар горада Валгадонск у Растоўскай вобласці. Да 1953 года мела назву Пясочная.
Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з Валгаградскай вуліцай, ідзе з поўдня на поўнач, заканчваецца скрыжаваннем з Севастопальскай вуліцай. Мяжуе з Севастопальскім паркам. Таксама перасякаецца з вуліцай Чайкоўскага. Ідзе паралельна вуліцам Заслонава і Кнорына.
Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Маскоўская».
Спасылкі
Волгодонская улица на geodzen.com
Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)