Віктар Рудольф Арміцкі (да 1924 года Нусбаўм; ); , — , канцлагер Маўтхаўзен) — польскі географ, картограф, прафесар і выкладчык вышэйшых навучальных устаноў: Кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэта, Вольнага універсітэта ў Варшаве, Сілезскага інстытута педагогікі ў Катавицах, Вышэйшай камерцыйнай школы ў Кракаве і Львоўскага ўніверсітэта. Прызнаны спецыяліст па эканамічнай геаграфіі і дэмаграфіі.
6 лістапада 1939 у ліку 200 польскіх прафесараў Арміцкі быў арыштаваны немцамі і адпраўлены ў Заксенхаўзен. Увесну 1940 года пасля пратэстаў, у тым ліку Ватыкану, некаторыя з іх з-за дрэннага стану былі вызваленыя з лагера. Арміцкага, у якога немцы знайшлі яўрэйскія карані, перавялі спачатку ў Дахау, а затым у Маўтхаўзен.
У лагеры працягваў чытаць лекцыі вязням. Ва ўмовах канцлагера, холаду і недаядання, ён не адмовіўся ад навуковай працы, напісаў працу «Аб пытаннях засялення зямнога шара». Перад смерцю паспеў перадаць сшыткі са сваёй працай зняволеным немцам, якім было загадана забіць прафесара.
В. Арміцкі быў павешаны ў верасні 1941 года ў канцлагеры Маўтхаузен.
Літаратура
Historia geografii polskiej. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN. — ISBN 978-83-01-15589-6. Geografowie ofiarami Sonderaktion Krakau. — Krakow: Uniwersytet Jagiellonski. — ISSN 1427—1176. Архивировано 2 июля 2017 года. Jak plakalem pozniej… : o okupacyjnych losach swojego ojca, geografa Wiktora Ormickiego, opowiada jego syn, Jacek Ormicki. — Krakow: Uniwersytet Jagiellonski. — ISSN 1427—1176. Wybitni geografowie Uniwersytetu Jagiellonskiego. — Krakow: Instytut Geografii Uniwersytetu Jagiellonskiego. — (Geografia w Uniwersytecie Jagiellonskim 1849—1999). — ISBN 83-911124-3-8.
Катэгорыя:Павешаныя Катэгорыя:Постаці Халакоста ў Польшчы Катэгорыя:Вязні канцлагера Заксенгаўзен Катэгорыя:Географы Польшчы