«Celtic Frost» () — швейцарскі метал-гурт з горада Цюрых, творчасць якога зрабіла моцны ўплыў на экстрэмальны метал. Celtic Frost стварылі Томас Габрыэль Фішэр і Марцін Эрык Айн пасля распаду іх папярэдняга гурта, Hellhammer. Гурт быў актыўны ў перыяд з 1984 па 1993 гады і быў зноў утвораны ў 2001 годзе. Пасля сыходу аднаго з чальцоў гурта, Томаса Габрыэля Фішэра, Celtic Frost вырашыў канчаткова спыніць сваю дзейнасць. Басіст Марцін Эрык Айн, адзін з заснавальнікаў гурта, памёр ад сардэчнага прыступу 21 кастрычніка 2017 года.
Гурт быў натхнёны як іншымі гуртамі жанру метала, такімі як Black Sabbath, Judas Priest і Venom, так і гуртамі жанру гатычны рок — Bauhaus, Siouxsie and the Banshees і Christian Death, і гуртом жанру хардкор-панк Discharge.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Morbid Tales (1984) To Mega Therion (1985) Into the Pandemonium (1987) Cold Lake (LP, 1988) Vanity/Nemesis (1990) Monotheist (2006)
Міні-альбомы
Emperor's Return (1985) Tragic Serenades (1986) I Won't Dance (1987)
Катэгорыя:Квартэты Катэгорыя:Блэк-метал-гурты Катэгорыя:Трэш-метал-гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы Швейцарыі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:Выканаўцы Century Media Records Катэгорыя:Выканаўцы Metal Blade Records Катэгорыя:Выканаўцы Noise Records