Войскі сувязі — спецыяльныя войскі, прызначаныя для разгортвання сістэм сувязі і забеспячэння кіравання войскамі (сіламі) у мірны і ваенны час. Таксама яны адказваюць за працу сістэм і сродкаў аўтаматызацыі на пунктах кіравання.

Беларусь Войскі сувязі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь вядуць сваю гісторыю з 20 кастрычніка 1919 года. У гэты дзень Рэвалюцыйным вайсковым саветам было падпісана палажэнне аб стварэнні ўпраўлення сувязі Чырвонай Арміі.

У бягучы момант у войскі сувязі Беларусі ўваходзяць наступныя падраздзяленні: 86-я брыгада сувязі (вузлавая) 85-я брыгада сувязі (лінейная) 127-я гвардзейская брыгада сувязі (тэрытарыяльная) 74-ы асобны полк сувязі Заходняга аператыўнага камандавання 60-ы асобны полк сувязі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання 56-ы асобны полк сувязі ВПС і СПА 742-і палявы вузел сувязі Сіл спецыяльных аперацый 263-я база захоўвання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі

Беларускія войскі сувязі аснашчаны новымі ўзорамі тэхнікі айчыннай вытворчасці, такімі як радыёрэлейная станцыя Р-434, радыёстанцыя Р-186 і комплексная апаратная сувязі П-261.

Спасылкі Войскі сувязі - Энцыклапедыя сучаснай Украіны Гісторыя войскаў сувязі на сайце Міністэрства абароны РБ Катэгорыя:Віды і роды войскаў Катэгорыя:Ваеннае будаўніцтва