Нона ( — дзявятая) — музычны інтэрвал, шырынёй у дзевяць ступеней, пазначаецца лічбай 9. Часта разглядаецца як складовы інтэрвал — секунда праз актаву. Падобна секундзе, мае тры асноўных разнавіднасці: Малая нона — інтэрвал у дзевяць ступеней або шэсць з паловай тонаў, пазначаецца м.9; Вялікая нона — інтэрвал у дзевяць ступеней або сем тонаў, пазначаецца б.9; Павялічаная нона — інтэрвал у дзевяць ступеней або сем з паловай тонаў, пазначаецца пав.9
Нона ў нонакордзе Нонай (ці нонавым тонам) таксама называецца той гук нонакорда, які ў сціснутым размяшчэнні (гэта значыць пры размяшчэнні гукаў акорда па тэрцыях) з’яўляецца самым верхнім. Пазначаецца лічбай 9
Спасылкі
Катэгорыя:Музычныя інтэрвалы