Масавае забойства ў пачатковай школе «Роб» горада Ювалдэ (штат Тэхас, ЗША) здзейснена 24 мая 2022 года.
18-гадовы Сальвадор Арланда Рамас (, нар. 16 мая 2004), які дзейнічаў у адзіночку, адкрыў агонь у навучальнай установе, забарыкадаваўся ў будынку, а пазней быў забіты супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Перад нападам на школу Рамас параніў сваю 66-гадовую бабулю. Губернатар Тэхаса Грэг Эбат паведаміў, што ў выніку нападу загінуў 21 чалавек, у тым ліку 19 дзяцей і двое дарослых. Яшчэ 17 чалавек былі паранены.
Гэта самае масавае забойства ў школах ЗША са снежня 2012 года, калі ў пачатковай школе ў Сэндзі-Хук было забіта 27 чалавек.
27 мая стала вядома, што ананім ахвяраваў каля 175 тыс. долараў, цалкам пакрыўшы выдаткі на пахаванне ахвяр масавай стральбы.
Масавае забойства ў Ювалдэ прывяло да чарговай актывізацыі дыскусіі ў ЗША аб абарачэнні агнястрэльнай зброі. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і віцэ-прэзідэнт Камала Харыс зрабілі заявы па гэтым пытанні праз некалькі гадзін пасля трагедыі ў Тэхасе.
Гл. таксама Масавае забойства ў Буфала (2022) Стральба ў Хайленд-Парку
Катэгорыя:Май 2022 года Катэгорыя:Падзеі 24 мая Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2022 годзе Катэгорыя:Гісторыя Тэхаса Катэгорыя:Масавыя забойствы ў ЗША