Севастопальскі завулак — завулак у Першамайскім раёне Мінска. Назву атрымаў у гонар аднайменнай вуліцы, што знаходзіцца побач.

Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Чайкоўскага, заканчваецца скрыжаваннем з Севастопальскай вуліцай. Мяжуе з Севастопальскім паркам. Ідзе паралельна Наўгародскаму завулку і вуліцы Чарняхоўскага.

Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па завулку адсутнічае.

Спасылкі

Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)