Мікалай Радзівіл (; 20 кастрычніка 1746 — 3 мая 1795) — палітычны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага ў Рэчы Паспалітай.
Біяграфія Паходзіў з літоўскага магнацкага роду Радзівілаў, прадстаўнік шыдлавецкай лініі нясвіжска-алыцкай галіны. Старэйшы сын Леана Міхала Радзівіла, стражніка польнага літоўскага, і Ганны Мыцельскай. Ён нарадзіўся ў 1746 годзе. У 1751 годзе страціў бацьку. Выхоўваўся пад апекай маці. У маладыя гады ён закахаўся ў Марыю Чартарыйскую, але маці была супраць шлюбу, бо Радзівілы і Чартарыйскія былі палітычнымі супернікамі. Толькі пасля смерці Ганны Мыцельскай Мікалай Радзівіл змог бы ажаніцца са сваёй каханай, але яна на той момант ужо мела шлюб. У выніку, ён ажаніўся з прадстаўніцай роду Гаўдзіцкіх.
Выбраў вайсковую кар’еру. У 1786 годзе атрымаў чын палкоўніка літоўскай арміі. Разам з тым ён уступіў у масонскае таварыства. Неўзабаве атрымаў Радашковіцкае староства. Узнагароджаны ордэнам Святога Губерта, а затым Белага Арла. У 1789 годзе стаў кавалерам ордэна Святога Станіслава. Памёр у 1795 годзе, не пакінуўшы спадчыннікаў. Усю яго маёмасць атрымаў у спадчыну брат Мацей.
Літаратура Zbigniew Dunin-Wilczyński, Order Św. Stanisława, Warszawa 2006 s. 197. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 276.
Мікалай (палкоўнік літоўскіх войскаў) Катэгорыя:Старосты радашковіцкія Катэгорыя:Масоны Польшчы Катэгорыя:Палкоўнікі Рэчы Паспалітай