Therion (ад грэч. θηρίον — «звер») — шведскі сімфонік-метал-гурт, заснаваны ў 1987 годзе. Therion лічацца найстарэйшым гуртом у стылі сімфонік-метал і аднымі з заснавальнікаў гэтага жанру (разам з пазнейшымі Nightwish). З сярэдзіны 1990-х іх кампазіцыі запісваюцца і выконваюцца з удзелам жывых аркестраў, запрошаных вакалістаў і хароў. Большая частка песень гурта датычыцца розных містычных вучэнняў і міфалогіі народаў свету.
Заснавальнік, лідар і галоўны кампазітар Therion — гітарыст Крыстафер Ёнсан. Астатні склад гурта нясталы, шмат разоў мяняўся і часта дапаўняецца запрошанымі музыкантамі.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Of Darkness... (1991) Beyond Sanctorum (1992) Symphony Masses: Ho Drakon Ho Megas (1993) Lepaca Kliffoth (1995) Theli (1996) A'arab Zaraq – Lucid Dreaming (1997) Vovin (1998) Crowning of Atlantis (1999) Deggial (2000) Secret of the Runes (2001) Lemuria (2004) Sirius B (2004) Gothic Kabbalah (2007) Sitra Ahra (2010) Les Fleurs du Mal (2012) Beloved Antichrist (2018) Leviathan (2021) Leviathan II (2022) Leviathan III (2023)
Катэгорыя:Метал-гурты Швецыі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1987 годзе