«Cradle of Filth» () — англійскі метал-гурт, заснаваны Дэні Філтам у 1991 годзе. Стыль гурта змяняўся ад альбома да альбома, але ў сярэднім уяўляе сабою сумесь сімфанічнага блэк-метала і готык-метала. Лірыка і вобразы Cradle of Filth знаходзяцца пад моцным уплывам гатычнай літаратуры, паэзіі, фільмаў жахаў і містыкі: гурт часта прысвячае песні вампірам, злавесным гістарычным фігурам і змрочнай эротыцы. Музыкі выступаюць у сцэнічных гарнітурах, корпспейнце і іншым падобным грыме, выкарыстоўваюць на канцэртах дэкарацыі ў стылі жахаў.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
The Principle of Evil Made Flesh (1994) Dusk... and Her Embrace (1996) Cruelty and the Beast (1998) Midian (2000) Damnation and a Day (2003) Nymphetamine (2004) Thornography (2006) Godspeed on the Devil's Thunder (2008) Darkly, Darkly, Venus Aversa (2010) The Manticore and Other Horrors (2012) Hammer of the Witches (2015) Cryptoriana – The Seductiveness of Decay (2017) Existence Is Futile (2021) The Screaming of the Valkyries (2025)
Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Метал-гурты Вялікабрытаніі