Dark Tranquillity (з англ. — «Цёмны спакой», «Змрочны спакой») — шведскі метал-гурт, створаны ў 1989 годзе ў Гётэбаргу, пад назвай Septic Broiler. Пасля запісу дэма Enfeebled Earth музыканты змянілі назву на Dark Tranquillity. Нараўне з In Flames і At the Gates з'яўляюцца піянерамі жанру меладычны дэз-метал.
Дэбютны альбом Skydancer, які выйшаў у 1993 годзе, атрымаў распаўсюджванне ў андэграўндзе. Пасля выпуску другога альбома The Gallery у 1995 годзе, гурт атрымаў прызнанне больш шырокай аўдыторыі слухачоў. Альбом быў аднесены да класікі жанру нараўне з The Jester Race і Slaughter of the Soul.
Тэматыка і афармленне ранніх альбомаў, а таксама тэксты песень гурта звязаны са скандынаўскай міфалогіяй, матэрыялізмам, эзатэрыкай, смерцю. Пазнейшы матэрыял уключае ў сябе як філасофію, псіхалогію (альбом Character цалкам прысвечаны рысам характару), так і лірычныя балады («Auctioned» і «Day To End»).
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Skydancer (1993) The Gallery (1995) The Mind's I (1997) Projector (1999) Haven (2000) Damage Done (2002) Character (2005) Fiction (2007) We Are the Void (2010) Construct (2013) Atoma (2016) Moment (2020) Endtime Signals (2024)
Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1989 годзе Катэгорыя:Метал-гурты Швецыі Катэгорыя:Выканаўцы Century Media Records Катэгорыя:Выканаўцы Spinefarm Records