Слу́цкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага намесніцтва, Мінскай губерні Расійскай імперыі і Беларускай ССР; існавала ў 1793—1924 гадах. Цэнтр — горад Слуцк.
Плошча 7,8 тыс. км². У 1897 годзе ў павеце пражывала 260,5 тыс. чалавек.
Адміністрацыйны падзел У 1866 годзе ў павеце ўтвораны 23 воласці: Быстрыцкая, Вызнянская, Гавезнанская, Грэская, Грыцавіцкая, Грозаўская, Заастравецкая, Кіявіцкая, Клецкая, Кругавіцкая, Ланьская, Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Пагосцкая, Пацейкаўская, Раманаўская, Сіняўская, Слуцкая (цэнтр — вёска Лучнікі), Старобінская, Целядовіцкая, Цімкавіцкая, Царэўская, Чапліцкая.
У канцы 1796 года да Слуцкага павета далучана тэрыторыя скасаванага Нясвіжскага павета.
Гісторыя З 1 студзеня 1919 года павет у складзе ССРБ, Літоўска-Беларускай ССР, з чэрвеня 1920 года ў БССР. З сакавіка 1921 года частка Слуцкага павета адышла Польшчы. У маі 1922 года да павета далучана Любанская воласць Бабруйскага павета. 17 ліпеня 1924 года Слуцкі павет скасаваны, а яго тэрыторыя ўвайшла ў Слуцкую акругу.
Эканоміка З 1907 года ў маёнтку Акімаўскае Слуцкага павета дзейнічаў Акімаўскі завод сельскагаспадарчага інвентару, які вырабляў дробны сельска-гаспадарчы інвентар.
Ураднікі павета Слуцкія павятовыя маршалкі
Вядомыя асобы Міхал Бярновіч Антон Адамавіч Вайніловіч Тадэвуш Антонавіч Вайніловіч Эдвард Адамавіч Вайніловіч Павел Корчык Аляксандр Ігнатавіч Уласавец, Герой Савецкага Саюза
Літаратура
Спасылкі Слуцкі павет. Адміністрацыйная карта
Катэгорыя:Паветы Мінскай губерні Катэгорыя:Гісторыя Слуцка