Ежы Гажыч, або Ягор (Юрый) Яўгенавіч Гажыч (;  — ) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Гажычаў (Гажыцаў) харвацкага або венгерскага паходжання. Нарадзіўся ў сям’і Яўгена Гажыча і Кацярыны з ГансоўскіхАлександр Ильин, Елена Игнатюк. Повстанцы Гажичи.

У 1846 г. патрыёты пад кіраўніцтвам Людвіка Мераслаўскага рыхтавалі паўстанне. З мэтай яго падрыхтоўкі ў Брэсцкі павет прыбыў эмісар Мераслаўскага студэнт Берлінскага ўніверсітэта Ёган Рэр. Эмісара і яго сябра-паплечніка, мясцовага памешчыка Апаліна Гофмайстэра ветліва прымалі ў многіх маёнтках Брэсцкага павета, у тым ліку і ў Сегенеўшчыне, якая належала Гажычу. Пасля арышту Ёгана Рэра брэсцкія шляхцічы Апалін Гофмайстэр і Юзаф Багуслаўскі былі сасланы разам з ім на катаргу ў Сібір, а астатнія памешчыкі, якія прымалі эмісара, у т.л. Ягор Гажыч, апынуліся пад паліцэйскім наглядам.

Маршалак шляхты Брэсцкага павета ў 1857—1864 гадах. У час паўстання 1863 года арыштоўваўся за тое, што ўгаворваў сялян далучыцца да паўстанняБрестский заговор 1846 года.

Пахаваны на могілках у Воўчыне разам з жонкай.

Сям’я У шлюбе з Канстанцыяй з Якубоўскіх (1818—1888).

Старэйшы сын Вітольд Гажыч (1841—1864) у час паўстання 1863 года быў камісарам Лідскага павета, за што быў асуджаны да 20 гадоў катаргі.

Малодшы сын Канстанцін (1848—1900) у 1878 г. ён ажаніўся з Марыяй з Хшаноўскіх (1860—1935), якая ў будучым стала вядомай мастачкай.

Ежы Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў