Капліца-пахавальня Манюшкаў — колішняя капліца ў в. Роткаўшчына Смалявіцкага раёна. Знаходзілася ў былым сядзібна-паркавым комплексе Манюшкаў. Пабудавана ў другой палавіне XIX стагоддзя з цэглы як фамільная пахавальня.

Архітэктура

Твор архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Была вырашана прамавугольным прысадзістым аб’ёмам пад стромкім двухсхільным дахам. Фасад фланкіраваны 2 гранёнымі шатровымі вежамі, паміж якімі выступаў 2-гранны шчыпец. Плоскасныя бакавыя фасады чляніліся 2 парамі стральчатых аконных праёмаў.

Літаратура

Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:Роткаўшчына Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Манюшкі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Смалявіцкага раёна