Мо́йшэ (Майсей, Моіз) Кі́слінг (; ,  — , Санары-сюр-Мер, дэпартамент Вар) — французскі мастак Парыжскай школы.

Біяграфія Вучыўся ў мастацкай школе ў Кракаве, у 1910 годзе пераехаў у Парыж, спачатку пасяліўся ў Бато-Лавуар на Манмартры, дзе хутка стаў часткай мастацкай супольнасці, затым перабраўся на Манпарнас, дзе жыў на працягу наступных 27 гадоў. У гэтым жа будынку жылі мастакі Жуль Паскін, а затым Амедэа Мадзільяні.

Кіслінг пасябраваў з многімі са сваіх сучаснікаў, у тым ліку Мадзільяні, які напісаў яго партрэт у 1916 годзе (калекцыя Музея сучаснага мастацтва) і Карла Эйнштэйна, які напісаў пра яго манаграфію.

З пачаткам Першай сусветнай вайны Кіслінг запісаўся ў Замежны легіён, быў цяжка паранены ў бітве на Соме (1916), пасля ранення яму было падаравана французскае грамадзянства.

У 1940 годзе, пасля акупацыі Францыі, пераехаў у Нью-Ёрк, у 1946 годзе вяртаецца назад. Кіслінг памёр 29 красавіка 1953 года ў камуне Санары-сюр-Мер. Імем мастака названа вуліца ў горадзе.

Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя) Катэгорыя:Вайскоўцы Замежнага легіёна (Францыя) Катэгорыя:Імігравалі ў Францыю з Польшчы