Водаправодная вада (праточная вада, вада з гарадскога водаправода, гарадскога водазабеспячэння) — вада, якая паступае для спажывання з крана, дастаўляецца ў дамы камунальным прадпрыемствам па водазабеспячэнні. Стала даступна ў гарадах развітага свету на працягу апошняй чвэрці XIX стагоддзя, і агульную распаўсюджанасць атрымала ў сярэдзіне XX стагоддзя. Як правіла, гэта вада з рачных водазабораў.
Тыпы водаправоднай вады Значная частка сістэм водазабеспячэння пастаўляе ў дамы некалькі тыпаў водаправоднай вады: пітную ваду; непітную ваду «для гаспадарчых патрэб»; гарачую ваду; непітную ваду для палівання.
У Японіі мае месца практыка перавыкарыстоўвання сцёку пітнай вады ў смыўных бачках.
Ачыстка Падрыхтоўка вады для пітва ўключае некалькі стадый: механічнае фільтраванне; адстойванне (часам з папярэднім каагуляваннем); фільтраванне праз пласт пяску; аэрацыю; стэрылізацыю.
Водаправодная вада чысціцца ад шкодных рэчываў. Часта ўтрымоўвае раствораныя солі кальцыя, магнію, жалеза і іншых элементаў (так званая «цвёрдая вада»), з-за чаго з’яўляецца больш складанай у выкарыстанні, у тым ліку для мыцця адзежы.
Гл. таксама Водазаборныя збудаванні Пітная вада
Нататкі
Літаратура
Спасылкі Водны Інфармацыйны Цэнтр Водаправодная вада
Катэгорыя:Вада Катэгорыя:Водазабеспячэнне