Дом па вуліцы Леніна, 28 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.

Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы. Выкарыстоўваецца як жыллё і гандлёвымі ўстановамі.

Архітэктура Двухпавярховы будынак з двухсхільным дахам, у плане блізкі да квадрата. Кампазіцыя галоўнага падоўжнага фасада сіметрычная. Вось сіметрыі падкрэслена парталам уваходу, вылучанага своеасаблівымі контрфорсамі. Вуглы аформлены лапаткамі. Вокны прамавугольныя, без ліштваў, ствараюць строгі рытм міжаконняў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Вуліца Леніна (Пінск)